Reform.news

Дзяржкамваенпрам паказаў станцыі спадарожнікавай сувязі

Рэдакцыя Reform.news · 11 верасня 2026, 14:27

https://reform.news/be/dzjarzhkamvaenpram-pakaza-stancyi-spadarozhnikavaj-suvjazi/

Дзяржкамваенпрам сёння на Абуз-Лясноўскім палігоне прадэманстраваў станцыі спадарожнікавай сувязі. Там прайшло мерапрыемства з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанае вайсковым сродкам сувязі.

На палігоне былі прадстаўлены:

  • станцыі Р-443У, Р-443О, Р-443ОП, Р-443П – арганізацыя сувязі ў C і Ku дыяпазонах, прамая рэтрансляцыя, правадныя сеткі па валаконна-аптычных і медных лініях.
  • VSAT станцыя спадарожнікавай сувязі 0,5 м і VSAT станцыя спадарожнікавай сувязі 1,2 м – дуплексны канал у Ku-дыяпазоне праз спадарожнік «Белінтэрсат-1».
  • абаненцкія тэрміналы нізкаарбітальнай групоўкі – сувязь у руху і на стацыянарных аб’ектах.
Фота: Дзяржкамваенпрам
Фота: Дзяржкамваенпрам
Рэклама

Пакінуць адказ