Невядомыя спрабуюць выйсці на сувязь з дэлегатамі КР — праваабаронцы

Навіны
Фото: unsplash.com

Невядомыя спрабуюць выйсці на сувязь з дэлегатамі Каардынацыйнай рады ў месенджарах. Пра нядаўні выпадак паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Адзін з дэлегатаў КР атрымаў у Telegram паведамленне ад невядомага кантакту пад нікам Walter. Суразмоўца напісаў па-ўкраінску, што знаходзіцца ва Украіне, даўно сочыць за палітычнай дзейнасцю дэлегата, прапанаваў зносіны і сяброўства. Walter таксама прапанаваў размаўляць па-руску, калі ўкраінская незразумелая.

Акаўнт Walter быў зарэгістраваны ў жніўні 2025 года. Хто за ім стаіць — невядома.

Раней з падобнай сітуацыяй сутыкнулася палітолаг Аліна Харысава. Паводле яе слоў, чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам СБУ, некалькі дзён пераконваў яе выйсці на сувязь для наладжвання кантактаў паміж Украінай і беларускімі дэмсіламі. У выніку высветлілася, што за спробай усталяваць кантакт стаяў беларускі КДБ.

Невядомыя спрабуюць выйсці на сувязь з дэлегатамі КР — праваабаронцы
Скрыншот паведамлення, якое атрымаў дэлегат КР. Крыніца: “Вясна”
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.