Reform.news

Лукашэнка заявіў, што яго малодшы сын служыць у войску

Рэдакцыя Reform.news · 11 верасня 2026, 14:43

https://reform.news/be/lukashjenka-zajavi-shto-jago-malodshy-syn-sluzhyc-u-vojsku/

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго малодшы сын Мікалай праходзіць вайсковую службу, піша БелТА. Гэта прагучала падчас размовы з прэсай у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, дзе Лукашэнка наведаў агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі.

Паводле слоў Лукашэнкі, Мікалай быў прызваны ў войска міністрам абароны Віктарам Хрэніным.

“Малодшы сын ужо служыць у войску. Ніхто і не ведаў нават. Віктар прызваў. Служыць у войску, як належыць, як усе. Лейтэнант. Не буду казаць дзе, але ў самым складаным падраздзяленні”, – сказаў ён.

Лукашэнка таксама паведаміў, што ў вольны ад службы час Мікалай працягвае вывучаць біятэхналогіі – асноўны профіль, па якім ён атрымліваў адукацыю ў ВНУ.

Рэклама

Пакінуць адказ