Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня — Лукашэнка

Галоўнае
Встреча Александра Лукашенко со спецпосланником США в Беларуси Джоном Коулом в Минске. 12.12.2025. Фото: пресс-служба Лукашенко.

Візіт Джона Коўла ў Беларусь запланаваны на 15 верасня. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з журналістамі на палігоне Абуз-Лясноўскі.

У Лукашэнкі пацікавіліся, ці актуальная яшчэ «вялікая здзелка» з ЗША. Ён адказаў, што не разумее, што маецца на ўвазе пад здзелкай. «Напэўна, тое, што з Трампам гэта дамова?» — удакладніў ён.

Лукашэнка адзначыў, што ёсць шмат пытанняў, якія можна абмеркаваць з амерыканскім бокам: пастаўкі калію, вяртанне 43-44 млн долараў, якія затрымаліся ў «Сіцібанку», зняцце санкцый з беларускіх прадпрыемстваў, аднаўленне працы пасольстваў, ядзерныя матэрыялы.

«Таму куча пытанняў, а не тое што там вось «здзелка», Трамп там і іншае. Так, я казаў адкрыта, што я «трампіст», я падтрымліваў Трампа і гэтак далей. Я бачу яго памылкі, я пра гэта кажу наўпрост яго найлепшаму сябру, які 15-га павінен прыехаць да нас. Я яму кажу пра гэта», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што гатовы да сустрэчы з Дональдам Трампам, але «не для дэкарацыі».

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.