Расія нанесла новы масіраваны ўдар па ўкраінскіх гарадах. Як паведамілі ў Паветраных сілах УСУ, былі выкарыстаны тры балістычныя ракеты “Іскандэр-М”, а таксама 324 розныя беспілотнікі.
Па стане на 7 раніцы ўкраінская СПА нейтралізавала 309 беспілотнікаў. Ёсць трапленні ракет і 13 дронаў у дзевяці лакацыях, таксама яшчэ ў 10 месцах упалі абломкі.
У Дняпры ў выніку ўдару загарэлася адміністрацыйнае будынак, параненая 29-гадовая жанчына.
У Чаркасах пацярпелі тры чалавекі. Было зафіксавана падзенне сродкаў паражэння ў некалькіх лакацыях.
У выніку абстрэлу РФ у Запарожжы пашкоджана аўтастаянка, прадпрыемства, прыпынак, бліжэйшыя жылыя дамы і кіёск. Загінула 74-гадовая жанчына.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
