Работа прадпрыемства «Біямалпрам» прыпыненая з-за атручэння дзяцей у Барысаве

Галоўнае
Фото: "Биомолпром"

Міністэрства аховы здароўя назвала прычыну масавага атручэння дзяцей у Мінскай вобласці — кісламалочны напой «Біфідзін» вытворчасці ТАА «Біямалпрам».

Лабараторныя даследаванні пацвердзілі, што напой не адпавядае патрабаванням мікрабіялагічнай бяспекі.

Работа прадпрыемства прыпыненая, продаж прадукцыі спынены.

«Санітарна-эпідэміялагічная служба Міністэрства аховы здароўя завяршае правядзенне санітарна-эпідэміялагічнага расследавання прычын шпіталізацыі дзяцей у Мінскай вобласці. Для прадухілення распаўсюджвання і ліквідацыі эпідэміялагічных праблем, звязаных з прадукцыяй ТАА «Біямалпрам», дадзеныя прадукты канфіскаваныя з абарачэння», — заявіла намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай.

Нагадаем, 2 і 3 чэрвеня ў Барысаўскую ЦРБ паступіла 30 дзяцей з млоснасцю і ванітамі. Дзеці хадзілі ў розныя дзіцячыя сады горада. Яшчэ 13 дзяцей пацярпелі ў іншых населеных пунктах Мінскай вобласці. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу паводле артыкула аб парушэнні санітарных нормаў (ч. 1 арт. 336 КК).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.