Рабочыя затрымаліся ў люльцы на вышыні 19 метраў у Бабруйску

Навіны
Скриншот видео

Удзень 8 чэрвеня двое рабочых затрымаліся ў будаўнічай люльцы на вышыні каля 19 метраў. Яны працавалі на будаўніцтве дома па вуліцы Сацыялістычнай у Бабруйску.

На месца здарэння выклікалі МНС. Ратавальнікі спусцілі будаўнікоў на зямлю пры дапамозе аўтакаленчатага пад’ёмніка. Медыцынская дапамога не спатрэбілася, паведамляе МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.