Прызналі «экстрэмісцкім» фільм «Дарога на Курапаты» кінастудыі «Беларусьфільм»

Культура
Скрын відэа

Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» фільм «Дарога на Курапаты», зняты ў 1990 годзе на студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм». Фільм цяпер дэманструецца на Youtube-канале «Сергей». У спіс «экстрэмісцкіх» з гэтага каналу трапілі яшчэ два відэа — «Беларускі супраціў за вольную дзяржаву!», «Лінія Сталіна».

Рэжысёрам фільма «Дарога на Курапаты» быў Міхаіл Жданоўскі, які пайшоў з жыцця 20 кастрычніка 2023 года.

Сцэнарый да карціны Міхаіл Жданоўскі пісаў разам з Аляксандрам Лукашуком. У стварэнні фільма прымаў удзел Зянон Пазняк. Аператар — Сяргей Пятроўскі.

Фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію. На пачатку 1990-х яго дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе.

«Дарога на Курапаты» з’яўляецца дакументальным сведчаннем злачынстваў бальшавісцкага рэжыму супраць людзей.

Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі Instagram-аккаўнт Януша Гаўрылюка – грамадзяніна Польшчы, выпускніка факультэта беларускай філалогіі Варшаўскага ўнівэрсітэта, заснавальніка і кіраўніка фестывалю беларускіх фільмаў «Бульбамуві».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.