Прырост чыстага прыбытку прадпрыемстваў пайшоў на рост складскіх запасаў – Ягораў

Навіны
Фото: Reform.by

Беларускія прадпрыемствы ў мінулым годзе істотна нарасцілі чысты прыбытак. Аднак гэта не палепшыла сітуацыю з абаротнымі сродкамі, бо адначасова выраслі складскія запасы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка Аляксандра Ягорава, апублікаваным у часопісе “Банкаўскі веснік”.

Паводле даных Белстата, чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў у мінулым годзе вырас на 21,6% да 23,04 млрд рублёў.

“Між тым абсалютны прырост паказчыка чыстага прыбытку ў 3 млрд беларускіх
рублёў практычна поўнасцю быў выдаткаваны з пункту гледжання балансу грошай прадпрыемстваў на рост запасаў гатовай прадукцыі.

Такім чынам, паляпшэння сітуацыі з абаротнымі сродкамі прадпрыемстваў у цэлым па эканоміцы ў рэальнасці не адбылося, нягледзячы на значныя тэмпы росту чыстага прыбытку”, – гаворыцца ў публікацыі.

Нагадаем, па стане на 1 лютага складскія запасы ў прамысловасці перавысілі 12 млрд рублёў. За год яны выраслі на 2,33 млрд рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны