Праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл, распачатая па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, працягваецца ў ваенна-паветраных сілах і войсках СПА, паведамляе БелТА.
«Асноўнай задачай на гэты год для Узброеных сіл галоўнакамандуючы нашай краіны вызначыў падтрымку ўстаноўленага ўзроўню баявой гатоўнасці войскаў, высокай вывучкі, зладжанасці органаў кіравання войскамі пры выкананні пастаўленых задач.
Гэта вельмі актуальна для віду Узброеных сіл, які мы будзем правяраць, — Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, бо яны ўжо ў мірны час выконваюць баявую задачу па ахове паветранай прасторы і межаў нашай краіны. А калі браць шырэй, то і Саюзнай дзяржавы, і заходняга стратэгічнага напрамку ў рамках АДКБ», — заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Да праверкі будуць прыцягвацца авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі і радыётэхнічныя войскі.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка пачаў раптоўную праверку баявой гатоўнасці ў абыход Мінабароны 16 студзеня.
