Польскае каталіцкае выданне прызнана «экстрэмісцкім» у Беларусі

Навіны
Фото: facebook.com/goscniedzielny

Польскае каталіцкае выданне Gość Niedzielny прызнана «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі. Рашэнне аб гэтым прыняў суд Ленінскага раёна Гродна. У адпаведны спіс Мінінфарма трапілі сайт і акаўнты выдання ў Instagram, Facebook і YouTube.

«Экстрэмісцкімі» таксама прызнаны:

  • тэлеграм-канал «Говорит Витебск»,
  • тэлеграм-боты «Ананімны зварот да адміну чату :)», «Бот дыяспары ў Кракаве», «ГУЛАГ».

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.