З 15 да 21 снежня 27 грамадзян Беларусі добраахвотна пакінулі тэрыторыю Польшчы паводле прадпісання аб выдварэнні.
Усяго за мінулы тыдзень з Польшчы было выслана 160 замежнікаў. Частка з іх пакінула краіну добраахвотна, частка была дэпартаваная прымусова.
«Сярод іх былі замежнікі, у тым ліку асуджаныя за крадзяжы, захоўванне наркатычных або псіхатропных рэчываў, напад і пабоі з цяжкай шкодай здароўю, кіраванне транспартнымі сродкамі без правоў, а таксама асобы, якія садзейнічалі іншым у незаконным перасячэнні мяжы ў Польшчу», — паведамляе памежная служба Польшчы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!