На «Арэхаўскім льнозаводзе» ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці адбыўся пажар. Паведамленне пра ўзгаранне ў бытавым памяшканні вытворчага цэха ўначы перадала сістэма перадачы паведамленняў пра НС «Маланка».
Было ўстаноўлена, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі. Узгаранне ліквідаваў работнік прадпрыемства з дапамогай вогнетушыцеля.
Ніхто не пацярпеў. Эвакуацыя не спатрэбілася. паведамілі у прэс-службе МНС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
