Белстат апублікаваў звесткі аб змяненні цэн вытворцаў у 2025 годзе. Як вынікае з паведамлення статыстычнага камітэта, найбольшыя тэмпы росту паказалі цэны вытворцаў у галіне сувязі. Індэкс тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у снежні 2025 года вырас на 8,8% у параўнанні з аналагічным месяцам 2024 года.
Астатнія цэны вытворцаў за 2025 год выраслі:
- у прамысловасці — на 6,4%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары — на 4,8%, на прамежкавыя тавары — на 5,9%, на спажывецкія тавары — на 7,1%,
- у сельскай гаспадарцы — на 2,6%, у тым ліку ў раслінаводстве — на 3,9%, а ў жывёлагадоўлі — на 2,2%,
- у будаўніцтве — на 5,4%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы — на 13%, на іншыя затраты і работы — на 9%,
- тарыфы на перавозкі — на 6,8%.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
