Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не будзе асабіста ўдзельнічаць у саміце ЕАЭС, які адбудзецца 28 мая.
«Падчас майго візіту 1 красавіка ў РФ я праінфармаваў прэзідэнта РФ, што ў сувязі з перадвыбарчай кампаніяй не змагу прысутнічаць на парадзе ў Маскве, і не змагу быць 28 мая», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, ён таксама паведаміў пра гэта і прэзідэнту Казахстана, які будзе прымаць лідараў краін ЕАЭС у Астане.
Арменія будзе прадстаўленая на мерапрыемстве віцэ-прэм’ерам Мгерам Грыгарянам.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!