Партыя Пашыняна лідзіруе на парламенцкіх выбарах у Арменіі

Навіны
Фото: Арменпресс

Партыя прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна лідзіруе на парламенцкіх выбарах у Арменіі пасля апрацоўкі 68% бюлетэняў. Пра гэта паведамляе News.am.

«Грамадзянская дамова» атрымлівае 49,92% галасоў.

На другім месцы блок «Моцная Арменія» з 23,71% галасоў, на трэцім — блок «Арменія» з 9,78% галасоў. Астатнія ўдзельнікі выбараў пакуль набіраюць менш за прахадны парог, які складае 4% для асобных партый.

Дапоўнена 7:43

Пасля апрацоўкі 94% бюлетэняў партыя Пашыняна «Грамадзянская дамова» лідыруе з вынікам 50,07%. Блок «Моцная Арменія» атрымлівае 23,35%, блок «Арменія» — 9,96%. Астатнія партыі застаюцца ніжэй за парог для ўваходу ў парламент.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.