Памерла Брыжыт Бардо

Галоўнае
Брижит Бардо. Фото: facebook.com/FondationBardot

Французская актрыса, спявачка і фотамадэль Брыжыт Бардо памерла ва ўзросце 91 года. Пра гэта паведамляе BFMTV са спасылкай на заяву Фонду Брыжыт Бардо.

У маладосці Брыжыт Бардо займалася класічным балетам, аднак у пачатку 1950-х гадоў пачала кар’еру ў кіно. Сусветную вядомасць ёй прынесла галоўная роля ў фільме «І Бог стварыў жанчыну» (1956), пасля якой Бардо стала міжнароднай зоркай і ўвасабленнем жаночай свабоды і сексуальнай разняволенасці. За дваццаць гадоў працы ў шоу-бізнесе яна знялася амаль у паўсотні фільмаў, запісала каля 80 песень і атрымала прызнанне крытыкаў за ролі ў карцінах «Ісціна», «Пагарда» і «Віва, Марыя!».

У 1970 годзе Бардо стала першай мадэллю для бюста Марыяны — сімвала Французскай Рэспублікі. У 1973 годзе яна канчаткова завяршыла акцёрскую кар’еру, патлумачыўшы гэта стомленасцю ад публічнасці і расчараваннем у кінематографе.

З пачатку 1970-х гадоў Бардо прысвяціла сябе абароне жывёл і ў 1986 годзе заснавала Фонд Брыжыт Бардо.

У лістападзе 2018 года Брыжыт Бардо звярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім выказала глыбокую занепакоенасць становішчам бяздомных жывёл у краіне. Прадстаўніца фонду Брыжыт Олуа прылятала ў Мінск у 2019 і 2020 гадах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны