Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 17-гадовага мінчаніна. Ён абвінавачваецца ў вымагальніцтве з прымяненнем насілля, не небяспечнага для жыцця або здароўя пацярпелага, пад пагрозай забойства або прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. арт. 208 КК).
Паводле версіі следства, хлопец выбіваў доўг у іншага падлетка. Пацярпелы набыў у свайго знаёмага брэндавыя рэчы, аднак поўнасцю за іх не разлічыўся. Ён запазычыў 620 рублёў. Тады знаёмы вырашыў прыцягнуць абвінавачанага і фактычна перадаў права патрабавання часткі доўгу.
Абвінавачаны дадаў да доўгу 300 рублёў пад выглядам «працэнтаў» за пратэрмінаваны плацёж.
“У пацвярджэнне сур’ёзнасці сваіх намераў распыліў пацярпеламу ў твар газ з пярцовага балончыка. Затым ужыў да яго фізічную сілу: штурхаў і наносіў удары. Акрамя таго, абвінавачаны завалодаў мабільным тэлефонам пацярпелага і распачаў спробу здаць яго ў ламбард”, – распавялі ў пракуратуры.
Малады чалавек да суда застаецца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
