«Па не залежных ад нас прычынах»: фестываль Varušniak Ščodryk сёлета не адбудзецца

Культура
Фота: тэлеграм-канал фестываля.

Фестываль беларускай культуры Varušniak Ščodryk, які мусіў быў прайсці ў бліжэйшыя выходныя ў Кракаве, адмяняецца. Пра гэта паведамілі яго арганізатары ў сацсетках.

«На жаль, па не залежных ад нас арганізацыйных і тэхнічных прычынах мы вымушаныя адмяніць заплянаваны калядны Варушняк», — паведаміла каманда фэсту.

Ініцыятыва Varušniak — кам’юніці культурных дзеячаў беларускай дыяспары ў Варшаве: прамоўтары, артысты, мастакі, дызайнеры, піяр. Ужо некалькі год запар супольнасць ладзіць музычны фэст сучаснай беларускай культуры Varušniak на беларускія святы — Купалле, Багач, Каляды, Шчодрык, Масленіца. Летась падзея прайшла ў Варшаве толькі на Купалле. Сёлета каманда фэсту анансавала чарговы фэст таксама на дзень летняга сонцастаяння.

«Дзякуем за разуменьне, падтрымку і давер!» — спадзяюцца на новую сустрэчу арганізатары.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны