Новы раўнд перамоў РФ, ЗША і Украіны адбудзецца ў Жэневе 17–18 лютага. Такую дату сёння назваў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Раней сёння ён пацвердзіў правядзенне перамоў на наступным тыдні і паабяцаў праінфармаваць пра час і месца.
“Чарговы раўнд перамоў па ўкраінскім урэгуляванні адбудзецца таксама ў трохбаковым расійска-амерыканска-ўкраінскім фармаце 17–18 лютага ў Жэневе. На гэты раз расійскую дэлегацыю ўзначаліць памочнік прэзідэнта Расіі Мядзінскі“, – цытуе Пяскова ТАСС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
