Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абмеркаваў размяшчэнне комплексу «Арэшнік» у Беларусі з кіраўніком Службы знешняй разведкі Украіны Алегам Івашчанкам.
Паводле слоў Зяленскага, украінская разведка атрымала больш інфармацыі пра «Арэшнік». Ён даручыў падрыхтаваць адказныя дзеянні.
«Другое — гэта размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі комплексаў «Арэшнік». Разведка атрымала больш дэталяў па гэтым пытанні, і важна, каб партнёры таксама пра гэта ведалі і ўлічвалі ў сваіх абаронных кроках. Мы лічым, што агрэсіўнае распаўсюджанне такога ўзбраення нясе глабальную пагрозу і стварае небяспечны прэцэдэнт. Я даручыў сумесна з партнёрамі падрыхтаваць варыянты дзеянняў у адказ», — заявіў Зяленскі.
Нагадаем, выступаючы на УНС 18 снежня, Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо прыбыў у Беларусь днём раней і заступае на баявое дзяжурства. «Першыя пазіцыі абсталяваныя ракетным комплексам «Арэшнік»: ён у нас з учарашняга дня і заступае на баявое дзяжурства», — сказаў ён.
Сёння Лукашэнка заслухаў даклад міністра абароны Віктара Хрэніна, у якім, сярод іншага, ішла гаворка пра пастаноўку «Арэшніка» на баявое дзяжурства.