Нацыянальны музей Амана можа далучыцца да праекта будаўніцтва новага Нацыянальнага гістарычнага музея

Галоўнае
Фото: mfa.gov.by

Нацыянальны музей Амана можа далучыцца да праекта будаўніцтва новага Нацыянальнага гістарычнага музея. Такая магчымасць абмяркоўвалася падчас сённяшняй сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з намесніцай старшыні Савета папячыцеляў Нацыянальнага музея Амана — памочніцай прарэктара Універсітэта імя Султана Кабуса па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва Монай бінт Фахад Аль Саід і генеральным сакратаром Нацыянальнага музея Амана Джамалем Аль Мусаві.

Сустрэча адбылася ў рамках візіту аманскай дэлегацыі для адкрыцця выставы аманскіх традыцыйных сярэбраных вырабаў, якая будзе працаваць са снежня 2025 года па красавік 2026 года на пляцоўцы Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Падчас размовы бакі падкрэслілі важнасць развіцця супрацоўніцтва ў сферы культуры і адукацыі.

«Адбылося дэталёвае абмеркаванне магчымасцей далучэння Нацыянальнага музея Аману да праекта будаўніцтва новага Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з запрашэннем Кіраўніка беларускай дзяржавы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе беларускага МЗС.

Таксама былі намечаныя планы па абмене выстаўкамі і гастролямі творчых калектываў у 2026–2027 гадах. Суразмоўцы асабліва адзначылі «высокую ацэнку ўзроўню дыялогу» паміж краінамі, дадзеную Аляксандрам Лукашэнкам падчас другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, а таксама «павышаную ўвагу лідараў дзвюх краін да развіцця ўзаемнага супрацоўніцтва».

Нагадаем, раней паведамлялася, што новы будынак музея будзе пабудаваны на месцы былога забаўляльнага парку «Дрымлэнд», недалёка ад Палаца незалежнасці. Там жа будзе закладзены Парк народнага адзінства, а перад музеем усталююць скульптуру «Беларусь адзіная». Музею вырашылі прысвоіць статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны