Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Гродзенскай вобласці арыштавалі на месцы злачынства пры атрыманні хабару 30-гадовага начальніка аддзела аднаго з прадпрыемстваў Астравецкага раёна.
Паводле даных МУС, мужчына, які адказваў за правядзенне будаўнічых работ, атрымаў ад падрадчыка грошы за падпісанне акта выкананых работ і забеспячэнне аб’ёмаў заказаў у будучыні.
У ходзе далейшых праверак высветлілася, што гэта не адзінкавы выпадак: кіраўнік сістэматычна атрымліваў «адкаты». Вядомая сума незаконна атрыманых узнагарод перавышае 20 тысяч рублёў.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле аб хабарніцтве. Фігуранту пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
