На амерыканскім фестывалі Burning Man зноў ладзяць беларускі лагер MARA

Культура
Фота: сацсеткі

На фэсце Burning Man зноў з’явіцца беларускі лагер MARA.

«Наш леташні дэбют у Burning Man зрабіў сапраўдную сенсацыю: нашы «Лазня» і «Дранікі» заваявалі мноства водгукаў, а некаторыя нават назвалі MARA лепшым лагерам сезона. У 2026 годзе мы вернем у пустыню тое, чым ганарымся больш за ўсё, — нашы традыцыі, культуру і душэўнае цяпло», – піша каманда.

У беларускага кэмпа будуць тры складнікі:

  • LAZNIA — рытуал ачышчэння цела і духу
  • DRANIKI — цэнтр гасціннасці
  • DRACAR — арт-аўтамабіль для начных падарожжаў

Плюс супольнась з 60 чалавек, якія разам дзеляцца сваімі традыцыямі са светам. Да ініцыятывы запрашаюць далучыцца.

Mara Camp летась з‘явіўся дзякуючы агенцыі Vondel Digital, заснаванай былым палітвязнем Аляксандрам Васілевічам.

На амерыканскім фестывалі Burning Man зноў ладзяць беларускі лагер MARA
Лагер MARA. Фота: nasha.mara

Фестываль Burning Мan у ЗША праходзіць штогод. Падчас імпрэзы паўстае своеасаблівы горад, у якім амаль усё, што адбываецца, цалкам ствараецца яго жыхарамі. У пустыні ўсталёўваюцца творы сучаснага мастацтва, часта фантастычных формаў. Некаторыя з іх спальваюцца стваральнікамі да заканчэння фэсту.

Кульмінацыяй фэстывалю з‘яўляецца спальванне вялізнай скульптуры чалавека.

Сёлета фестываль Burning Man пройдзе ў пустыні Блэк-Рок у Невадзе з 30 жніўня па 7 верасня. Гэлоўная тэма фэсту – творчыя інтэрпрэтацыі касмічнага дрэва, аднак мастацкія інсталяцыі вітаюцца і заахвочваюцца ў Black Rock City незалежна ад таго, увасабляюць яны тэму гэтага года ці не.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.