“Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі”. Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў

Навіны
Скриншот видео

Сын апошняга іранскага шаха Рэза Пехлеві на фоне ўдараў ЗША і Ізраіля па Іране запісаў зварот да народа краіны. У ім ён выказаў надзею на хуткую перамогу.

“Дапамога, абяцаная прэзідэнтам ЗША адважнаму народу Ірана, нарэшце прыбыла. Гэта гуманітарная інтэрвенцыя, і яе мэта — Ісламская Рэспубліка, яе рэпрэсіўны апарат і машына забойстваў, а не краіна і вялікая нацыя Ірана.

Аднак, нягледзячы на прыбыццё гэтай дапамогі, канчатковая перамога ўсё роўна будзе здабыта намі. Менавіта мы, народ Ірана, завершим гэтую задачу ў гэтай апошняй бітве. Час вярнуцца на вуліцы набліжаецца”, — гаворыцца ў звароце.

На думку Пехлеві, ісламская рэспубліка руйнуецца, таму ён адрасаваў некалькі слоў іранскім сілавікам. Ён нагадаў ім, што яны прысягалі абараняць Іран і іранскі народ, а не ісламскую рэспубліку і яе лідараў.

“Далучайцеся да нацыі і дапамажыце забяспечыць стабільны і бяспечны пераходны перыяд. У адваротным выпадку вы патонеце разам з караблём Хаменеі і яго рэжымам, які руйнуецца”, — сказаў ён.

Сын шаха, зрынутага ў выніку ісламскай рэвалюцыі, таксама заклікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа “праявіць максімальную асцярожнасць, каб захаваць жыцці мірных жыхароў і маіх суайчыннікаў”, паколькі народ Ірана — натуральныя саюзнікі ЗША і саюзнікі свабоднага свету.

“Я прашу вас пакуль заставацца дома, захоўваць спакой і бяспеку. Будзьце пільнымі і гатовымі вярнуцца на вуліцы для вырашальнай акцыі ў адпаведны час, пра які я вам паведамлю.

Сачыце за маімі паведамленнямі ў сацыяльных сетках і праз спадарожнікавую сувязь. У выпадку збояў у працы інтэрнэту і спадарожнікавага вяшчання я буду падтрымліваць з вамі сувязь па радыё.

Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі. Спадзяюся, мы зможам сустрэцца з вамі як мага хутчэй, каб разам вярнуць Іран і аднавіць яго”, — гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, сёння раніцай Ізраіль пры падтрымцы ЗША атакаваў Іран. Былі нанесены ракетныя ўдары па ўрадавых будынках. ВПС Ізраіля працягваюць атакаваць аб’екты на тэрыторыі Ірана. У адказ Тэгеран ударыў па амерыканскіх ваенных аб’ектах у ААЭ, Бахрэйне, Кувейце і Катары.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны