Мядзведзь праінспектаваў латвійска-беларускую мяжу

Навіны
Скриншот видео

На мінулым тыдні да ўчастка латвійска-беларускай мяжы каля вёскі Каплава выйшаў мядзведзь. Ён трапіў на камеры назірання латвійскіх памежнікаў.

Мядзведзь падышоў да агароджы з латвійскага боку, крыху пакапаўся ў зямлі, стаў на заднія лапы і, ацаніўшы вышыню агароджы, адмовіўся ад спробы перабрацца ў Беларусь. Затым мядзведзь няспешна пайшоў па дарозе ўздоўж агароджы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.