Міжнародная арганізацыя па міграцыі рэалізуе праект у Беларусі. Ён носіць назву “Умацаванне патэнцыялу Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь у сувязі з магчымым павелічэннем выпадкаў прыбыцця мігрантаў на мяжу”.
Як паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце, у межах рэалізацыі праекта адбылася сустрэча тэхнічнай экспертнай групы, у якой з беларускага боку прынялі ўдзел прадстаўнікі памежнай службы, МУС і МНС, а таксама няўрадавых арганізацый.
“Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, эксперты МАМ прадставілі план правядзення аналізу існуючых заканадаўчых і практычных механізмаў рэагавання на міграцыйныя выклікі ў Беларусі. Асобная ўвага падчас сустрэчы была нададзена сістэме кіравання міграцыяй і ролі профільных дзяржаўных органаў у працы з рознымі катэгорыямі мігрантаў.
Працоўная сустрэча стала важным крокам на шляху да выпрацоўкі комплекснага, скаардынаванага і праваабарончага падыходу да кіравання міграцыяй і рэагавання на ўзніклыя выклікі”, — пракаментавалі ў ДПК.
