Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа, якім змяняюцца правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і аматарскага лову. Абмеркаванне праходзіць на прававым форуме да 8 студзеня.
У прыватнасці, у Правілах аматарскага рыбалоўства прапануецца:
- адмяніць неабходнасць усталявання квот вылаву рыбы пры арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства. У сувязі з тым, што практыка паказвае: норма, якая абавязвае рыбаловаў-аматараў вяртаць запоўненыя пуцёўкі, фактычна не выконваецца, а таксама няма магчымасці праверыць дакладнасць пуцёвак;
- дапаўняць спіс інвазіўных відаў рыб, якія можна лавіць без абмежаванняў па вазе і колькасці, карасём срэбраным, які фактычна выцесніў карася звычайнага.
У праекце прапісана, што рыба, вылаўленая звыш нормы, усталяванай гэтым пунктам, падлягае неадкладнаму вяртанню ў натуральнае асяроддзе існавання (непасрэдна ў месцы вылаўлення) з мінімальнымі пашкоджаннямі, не залежна ад яе стану.
Зрушаецца тэрмін забароны на нераст па Віцебскай вобласці з 10 красавіка на 1 красавіка, як і па ўсёй краіне.
Пры абмеркаванні дадаткова прапануецца выказаць меркаванне адносна наступных пытанняў:
- увядзенне нормы вылаву на рыбалова ў суткі для асобных відаў рыб у экзэмплярах, напрыклад, сом – 1 экз., судак, жэрэх – да 3 экз., шчупак – да 5 экз.;
- прапановы па ўвядзенні адзінага рыбалоўнага білета;
- адмена экран-тэлевізараў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!