ВУП Беларусі перавысіў 100 млрд долараў. Мінэканомікі разлічвае на паляпшэнне дынамікі ў другім паўгоддзі. Пра гэта ў інтэрв’ю беларускаму тэлебачанню расказаў міністр эканомікі Юрый Чабатар.
“Мы знаходзімся ў станоўчай дынаміцы. Бачым дастаткова пазітыўную, ну, скажам так, не сціплую, але ўстойлівую такую дынаміку, асабліва ў другім квартале. Ну і ўпэўненыя, што гэта пяройдзе і на другое паўгоддзе. Чаму? Па-першае, асноўныя галіны нашай эканомікі пачалі прыбаўляць менавіта ў другім квартале. І толькі ў маі наш ВУП вырас, паводле нашых разлікаў, амаль на 4%. Калі быць дакладным — на 3,7%”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, калі браць аб’ём валавога ўнутранага прадукту за апошнія 12 месяцаў, то ён ужо перавысіў 100 млрд долараў.
“Але насамрэч, калі падлічыць такую сярэднюю слізгальную за 12 месяцаў, то ў доларавым вылічэнні ў нас ВУП складае больш за 100 млрд долараў. І гэта нас, вядома, радуе”, — дадаў ён.
Чабатар адзначыў, што даходы насельніцтва растуць тэмпамі, вышэйшымі за прагнозныя, што дазваляе падтрымліваць тавараабарот, таксама павялічваецца доля беларусскіх тавараў на ўнутраным рынку. Аднавілася пасля зімы будаўнічая галіна і інвестыцыі.
“Усё гэта дае нам такую ўпэўненасць, што ў другое паўгоддзе мы ўпэўнена ўвойдзем. У прынцыпе, паводле апытанняў прадпрыемстваў, якія праводзіць наш інстытут, забяспечанасць заказамі больш як у 50% прадпрыемстваў складае каля трох месяцаў. Шмат гэта ці мала? Але ў любым выпадку кожны дзень сёння прадпрыемствы бачаць, што на наступныя тры месяцы ў іх ёсць праца і заказы на наступны, трэці, чацвёрты і гэтак далей месяцы. А гэта ўжо, вядома, упэўненасць у наступных выніках”, — сказаў ён.