Гомельскі абласны суд прысудзіў палітзняволеную Ірыну Левіну з Мазыра да чатырох гадоў «хатняй хіміі». Яна абвінавачвалася паводле артыкула аб садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), паведамляе «Гомельская вясна».
Паводле абвінавачання, Левіна перадавала інфармацыю маніторынгаваму праекту «Беларускі Гаюн».
Ірыну Левіну затрымалі 25 чэрвеня 2025 года на выхадзе з Мазырскага анкалагічнага дыспансера. Некаторы час яе трымалі ў следчым ізалятары ў Гомелі, але затым вызвалілі з-за пагаршэння здароўя.
Раней праваабаронцы паведамлялі, што Левіна мае патрэбу ў аперацыі па перасадцы коснага мозгу.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
