Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн. За год яны не павінны вырасці больш чым на 7%.
Пастанова МАРГ №84 ад 30 снежня сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Паказчык дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе да снежня 2025 года складае:
- студзень — 100,7%
- люты — 102%
- сакавік — 102,5%
- красавік — 103,1%
- май — 103,4%
- чэрвень — 103,8%
- ліпень — 104%
- жнівень — 104,2%
- верасень — 104,9%
- кастрычнік — 105,5%
- лістапад — 106,2%
- снежань — 107%.
Як раней тлумачылі ў МАРГ, міністэрства мае права выносіць дзяржаўным органам прадпісанні аб адмене рашэнняў па ўзгадненні адпускных цэн у выпадку, калі не выконваюцца параметры росту індэкса спажывецкіх цэн. Для рэалізацыі гэтых паўнамоцтваў ужо другі год і прымаецца пастанова аб паказчыках штомесячнага дапушчальнага росту цэн. Імі будзе кіравацца МАРГ, прымаючы рашэнні аб вынясенні або невынясенні прадпісанняў аб адмене ўзгаднення цэн дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.
