Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавала тлумачэнне па пытанні рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі ў рамках выканання дзяржаўнага заказу. Яно падрыхтавана ў адказ на звароты суб’ектаў гандлю.
У тлумачэнні гаворыцца, што крамы могуць прадаваць адначасова бульбу і гародніну, пастаўленыя ў рамках дзяржаўнага заказу, а таксама атрыманыя не са стабілізацыйных фондаў. У якасці прыкладу МАРГ прыводзіць продаж бульбы.
“У гандлёвым аб’екце адначасова можа рэалізоўвацца, напрыклад, як бульба, што паступіла ў рамках дзяржаўнага заказу па цане, якая не перавышае 1,07 руб. за кг, так і бульба, атрыманая ад пастаўшчыка па-за дзяржаўным заказам, па цане, сфарміраванай з улікам абмежаванняў, устаноўленых пастановай № 713”, — гаворыцца ў тлумачэнні.
Трэба адзначыць, што пастанова № 713 прадугледжвае толькі абмежаванні памераў гандлёвых надбавак, у ёй не ўстанаўліваецца гранічная рознічная цана на тавары.
МАРГ рэкамендуе крамам пры продажы прадукцыі са стабілізацыйных фондаў абазначаць яе адпаведным надпісам.