У снежні–студзені МАРГ правёў праверкі ў 46 гандлёвых аб’ектах і інтэрнэт-крамах, якія прадаюць піратэхнічныя вырабы. Парушэнні выявілі ў палове правераных аб’ектаў.
Парушэнні датычыліся продажу забароненай прадукцыі, адсутнасці неабходнай інфармацыі для пакупніка, рэкламы тавараў, забароненых да продажу (сайты piroman.by і brestpiromag.by).
МАРГ выдаў 24 рэкамендацыі па ўхіленні парушэнняў. Таксама выдадзена прадпісанне аб забароне продажу тавараў з прамінулым тэрмінам прыдатнасці. Рыхтуецца адміністрацыйны працэс.
Па патрабаванні міністэрства прыпынена праца інтэрнэт-крам pirotehnika.by і fireboom.by, якія прадавалі піратэхнічныя вырабы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
