МАРГ накіраваў «Азону» патрабаванне

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выставіла прэтэнзію да маркетплэйса «Азон». У адрас пляцоўкі накіравана патрабаванне.

Падставай для яго стаў продаж «мапедаў» з максімальнай хуткасцю ад 70 да 100 км/г і аб’ёмам рухавіка ад 125 куб. см. Падобныя характарыстыкі адпавядаюць матацыклам.

“Удзел такіх транспартных сродкаў у дарожным руху з’яўляецца небяспечным. У мэтах абмежавання рэалізацыі такой прадукцыі МАРГ накіраваў інтэрнэт-пляцоўцы патрабаванне абмежаваць магчымасць прагляду дадзенай прадукцыі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама яе замовы і дастаўкі на тэрыторыю краіны”, — паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.