Аляксандр Лукашэнка тлумачыць наладжванне дыялогу з ЗША тым, што ў атачэнні Дональда Трампа заўважылі падтрымку, якую ён выказваў будучаму амерыканскаму прэзідэнту падчас выбарчай кампаніі. Пра гэта ён распавёў, каментуючы ўчарашнія перамовы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам.
“Я хачу, каб вы разумелі, як мае журналісты пула прэзідэнта, што гэта ну не нейкая веліч самога Лукашэнкі, што вось Трамп убачыў. Ну, дзякуй богу, што яны цэняць Беларусь, цэняць беларускага прэзідэнта. Але трэба аддаць належнае, што для яго вельмі важна ў момант выбараў, калі яго там спрабавалі ногі выцерці аб яго або стралялі ў яго, хто ж з ім быў, хто за яго тапіў.
Але вы ведаеце маю пазіцыю. І першы тэрмін, і гэты тэрмін я заўсёды быў прыхільнікам дэмакратычнасці, пра якую яны ўсе кажуць, каб не ціснулі, не цкавалі Трампа. І я з ім згодны, што Амерыку трэба ратаваць у плане выбараў, каб пад плотам і недзе на сметніках не валяліся бюлетэні для галасавання. Гэта як мінімум. Ну а страляць у галаву прэзідэнта ўвогуле непрымальна. І ні адзін прэзідэнт адкрыта гэта не казаў, акрамя мяне. Прабачце за нясціпласць.
Так, Пуцін не менш заўзеў за Трампа. Але, у сілу становішча, яшчэ чагосьці ён вось так публічна не выступаў за перамогу Трампа. Трамп і яго людзі гэта заўважылі. Таму з гэтага ўсё пачалося. Ну а далей вы таксама бачылі. Я яго ўсе ініцыятывы мірныя падтрымліваў. Але калі амерыканцы дапускалі памылкі тыпу бамбёжкі Ірана, я амаль адкрыта пра гэта і сказаў: дзе праўда, дзе не?” — сказаў Лукашэнка.
