Лукашэнка прыехаў на «Гарызонт» запускаць вытворчасць тэлевізараў з ШІ

Навіны
Фото: "Пул Первого"

Аляксандр Лукашэнка наведаў холдынг «Гарызонт» 31 снежня і націснуў кнопку, якая сімвалізуе запуск масавай робатызаванай вытворчасці тэлевізараў са штучным інтэлектам.

Прэс-служба Лукашэнкі падкрэслівае, што аналагаў такой вытворчасці няма ў Еўропе і краінах СНД.

Новы завод працуе па прынцыпе lights out фактычна без удзелу чалавека. Ключавыя аперацыі выконваюцца прамысловымі робатамі і аўтаматызаванымі сістэмамі, інтэграванымі ў скразную сістэму лічбавага кіравання вытворчым цыклам. На ўсіх стадыях вытворчасці выкарыстоўваюцца тэхналогіі машыннага зроку, алгарытмы глыбокага навучання і тэхналогіі прадзіктыўнай аналітыкі.

Заяўляецца, што «Гарызонт» будзе выпускаць «не проста тэлевізары, а аўтаматызаваныя прылады новага пакалення», якія сумяшчаюць магчымасці мультымедыйнага цэнтра, інтэлектуальнага памочніка і цэнтра кіравання «разумным домам».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны