Лукашэнка і Пуцін павіншавалі адзін аднаго з Новым годам і абмеркавалі атаку на рэзідэнцыю

Навіны
Лукашенко и Путин в Константиновском дворце в Санкт-Петербурге 25.06.2022.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сёння ўвечары тэлефонную размову і «цёпла павіншавалі адзін аднаго з Новым годам», паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Лукашэнка высока ацаніў навагодні зварот расійскага лідара. Ён ужо паспеў асабіста паглядзець яго ў інтэрнэце.

Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю апошніх дзён, у тым ліку заявы Расіі пра атаку на рэзідэнцыю прэзідэнта РФ у Наўгародскай вобласці.

«Падчас размовы былі закрануты і іншыя найбольш актуальныя пытанні», — гаворыцца ў паведамленні.

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб будучых сустрэчах пасля Новага года і сумесных мерапрыемствах.

Нагадаем, 29 снежня кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Украіна атакавала рэзідэнцыю Пуціна, выкарыстаўшы 91 беспілотнік. Ён заявіў, што ў сувязі з гэтым Расія зменіць сваю перамоўную пазіцыю, а таксама прыгразіў адказам Кіеву і папярэдзіў, што мэты ўжо выбраныя. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў расійскія заявы хлуснёй.

Сёння Лукашэнка назваў інфармацыю пра атаку «дзiчэйшым тэрарызмам», накіраваным на зрыў мірнага працэсу. Паводле яго слоў, Уладзіміру Зяленскаму трэба дамаўляцца, пакуль не стала позна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны