Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская падзякавала Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Ісландыі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Люксембургу і Іспаніі за падтрымку Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітычным зняволеным і іх сем’ям.
Паводле яе слоў, у 2025 годзе ўклад Люксембурга, Латвіі і Нарвегіі на дапамогу і рэабілітацыю рэпрэсаваных сумарна склаў 530 тысяч еўра.
“Гэта сапраўдная салідарнасць”, — напісала лідарка дэмсіл у X.
Нагадаем, МГФ пачаў працу ў кастрычніку 2024 года. Аператарам фонду выступае Нарвежскі Хельсінкскі камітэт (НХК). Гэта нарвежская арганізацыя не толькі прымае і пералічвае сабраныя грошы партнёрскім арганізацыям, але і ўваходзіць у кіроўны орган МГФ. Акрамя НХК у кіроўны орган на дадзены момант уваходзяць фонд «Краіна для жыцця», фундацыя «Dissidentby», некамерцыйная арганізацыя INeedHelpBY, ініцыятыва Volnyja.
