Ля пасольства Беларусі ў Вільні апаганены мемарыял ахвярам рэпрэсій. Пра гэта паведамляе LRT са спасылкай на Дэпартамент паліцыі.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю паміж 14:00 і 18:50. Невядомы разбіў шкло ў рамках чатырох фотаздымкаў, усталяваных каля агароджы пасольства. Злачынец таксама апаганіў фотаздымкі і разбіў падсвечнікі са свечкамі.
Гэта не першы выпадак, калі мемарыял падвяргаецца актам вандалізму. Некалькі гадоў таму прарасійскі актывіст Раўлінаc Рагельскіс, які склаў фотаздымкі загінулых у мех для смецця, быў прыцягнуты да суда за гэтыя дзеянні, піша LRT.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!