Літва накіроўвае памежнікаў у Латвію на мяжу з Беларуссю

Навіны
Фото: VSAT

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы з 1 ліпеня накіроўвае чарговую місію ў Латвію. 9 літоўскіх памежнікаў павінны дапамагаць калегам у супрацьдзеянні міграцыйнаму ціску з боку Беларусі.

Як адзначылі ў літоўскай службе, Латвія адчувае значны ціск з боку мігрантаў. Патокі другаснай міграцыі з Латвіі сёлета выраслі больш чым у чатыры разы.

Літоўскія памежнікі будуць займацца маніторынгам мяжы, прадухіленнем міграцыі, а таксама іншымі мерапрыемствамі на найбольш праблемных участках. Сярод камандзіраваных супрацоўнікаў — два кінолагі з сабакамі.

Памежнікі будуць працаваць у Латвіі два тыдні.

Адзначаецца, што сёлета латвійскі бок спыніў 6681 спробу парушэння мяжы з боку Беларусі мігрантамі, у той час як у Літве было зарэгістравана 869 спроб. Акрамя таго, за межамі Латвіі былі затрыманыя 1516 мігрантаў, якія раней праніклі ў краіну і спрабавалі праехаць далей на захад, пераважна праз Літву і Польшчу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.