Латвія раіць сваім грамадзянам не ездзіць у Беларусь на Вялікдзень

Навіны
Пункт пропуска "Силене". Фото: vid.gov.lv

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі (VDD) рэкамендуе грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь і Расію на Вялікдзень і папярэджвае пра высокія рызыкі разведкі, вярбоўкі і правакацый у гэтых краінах.

VDD звяртае ўвагу, што мэтай беларускіх або расійскіх спецслужбаў можа стаць любы чалавек незалежна ад роду заняткаў, а магчымасці Латвіі дапамагчы сваім грамадзянам, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю ў гэтых краінах, абмежаваныя.

Калі паездка ўсё ж неабходная, VDD рэкамендуе не браць свой мабільны тэлефон, асабліва калі ў ім ёсць працоўная або адчувальная інфармацыя, паколькі дадзеныя могуць быць вынятыя на мяжы, а на тэлефон можа быць усталявана шпіёнскае ПЗ. Лепш узяць у паездку іншы тэлефон з перадаплачанай SIM-картай і пазбавіцца ад яго пасля паездкі. Таксама не рэкамендуецца браць з сабой ноўтбук і носьбіты дадзеных.

VDD папярэджвае, што спробы вярбоўкі могуць адбывацца ўжо на мяжы. Супрацоўнікі спецслужбаў могуць выдаваць сябе за памежнікаў або работнікаў іншых устаноў. Яны могуць пытацца пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў Латвіі, інфраструктуру ў памежнай зоне і інфраструктуру НАТА. Таксама могуць задаваць пытанні пра ваенную і гуманітарную дапамогу Латвіі Украіне, пра стаўленне грамадства да Украіны і ўкраінцаў, а таксама цікавіцца асабістымі тэмамі: палітычныя погляды, месца працы, месца працы сваякоў і сяброў, кантакты ў тэлефоне, фінансавае становішча, стаўленне да Расіі, Украіны, НАТА і ЕС.

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі звяртае ўвагу, што супрацоўнікі спецслужбаў могуць агрэсіўна выстаўляць абвінавачанні ў якім-небудзь парушэнні або злачынстве і прапаноўваць супрацоўніцтва ў абмен на вызваленне ад адказнасці або спрошчанае праходжанне памежнага кантролю.

Пералічваюцца прыкметы, якія могуць сведчыць пра кантакт з супрацоўнікамі спецслужбаў:

  • незвычайна ўзмоцненая праверка і допыт;
  • апытанне вядзе чалавек у цывільнай вопратцы, а не ў форме памежніка;
  • задаюцца пытанні, не звязаныя з кампетэнцыяй памежнай службы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.