Лагатып “Радыё “Свабода” і акаўнт Вінцука Вячоркі ўнеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Навіны
Министерство информации. Фото: Reform.by

Міністэрства інфармацыі папоўніла свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго ўнесены “лагатып (вадзяны знак) “Радыё Свабода – Беларусь” — выява факела белага колеру на аранжавым фоне”. Рашэнне аб прызнанні лагатыпа экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска 15 красавіка.

Таксама паводле рашэння Глускага раённага суда ў спіс дададзены акаўнт у Facebook філолага Вінцука Вячоркі, былога лідара БНФ і бацькі Франака Вячоркі.

Акрамя таго, ў спіс трапілі:

  • супольнасці ў Facebook “Звычайны Беларус”, “Мы за Белорусь!”;
  • акаунты ў Instagram “kratko_belarus”, “fnb_minsk”, “antaninakanavalava”, “@bulauskiu”, @lvs.language.school, “Второй регион Беларуси” (2thregionofbelarus), “ksmaliukova”, “roskvitkus”, “volny_univer”, “andrei_chapiuk2025”;
  • акаунты ў Threads “free_belarus_lv”, “daroha”, “batumiby.ge”, «kiraboyarenko1927»;
  • інтэрнэт-сайт (www.znivien.pl) і старонка ў Facebook “Znivien Беларускі мерч Беларуская крама”;
  • акаунты Facebook “Юрый Губарэвiч (Yury Hubarevich)”, “Сяргей Кудзелiч”, “Валерый Васільеў”, “Ларбі Ларбіс”, “Insieme – “Вместе”, “NIXTO”, “BiaƗoruś po polsku”, “Fundacja “Za Wolność Waszą i Naszą”;
  • старонка “ВКонтакте” “Валерый Васільеў”;
  • сайт з назвай “ЕВРОПЕЙСКАЯ ПРАВДА” (www.eurointegration.com);
  • сайт з назвай “ciclowiki.org” (ciclowiki.org),
  • YouTube-каналы “ЗУХ Źmicer”, “Disident”;
  • акаунты ў TikTok @lvs.language.school, “@see.soon13”, “RUSIK”;
  • група “ВКонтакте” “NEXTA Live”;
  • Telegram-стікеры з назвай “Меллстрой” у колькасці 120 штук, якія маюць ідэнтыфікатар @GetBuckNino, з выявай блогера MELLSTROY;
  • Telegram-стікеры з назвай “мемы мелстрой mellstroy” у колькасці 40 штук, якія маюць ідэнтыфікатар @forever_kate, з выявай блогера MELLSTROY;
  • Telegram-стікеры з назвай “MELLSTROY INSIDE by” у колькасці 50 штук, якія маюць ідэнтыфікатар @rikkiinst, з выявай блогера MELLSTROY;
  • Telegram-стікеры ў колькасці 119 штук з назвай “Nazi to diе”.

Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.