Лаўроў анансаваў сустрэчу прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі

Навіны
Сергей Лавров. Фото: МИД РФ

Прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін у найбліжэйшы час правядуць перамовы. Пра гэта заявіў у Мінску міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

“У найбліжэйшыя дні чарговая сустрэча нашых прэм’ер-міністраў”, — сказаў ён пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае ТАСС.

Паводле яго слоў, на сустрэчы абмяркоўваліся будучыя мерапрыемствы.

“Гаварылі пра тыя мерапрыемствы, якія адбудуцца ўжо ў гэтым месяцы. Будзе і міжнародны культурны форум, будзе і форум у Брэсце, прысвечаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На палях гэтага форуму адбудзецца пасяджэнне парламенцкага сходу Расіі і Беларусі”, — сказаў ён.

“Карацей кажучы, інтэнсіўнасць нашых сувязяў усім добра вядомая, і гэта ідзе на карысць не толькі вызначэнню на ўзроўні кіраўніцтва нашых краін далейшых шляхоў развіцця Саюзнай дзяржавы, але, вядома, ідзе на карысць простым, нармальным чалавечым зносінам, а гэта самы важны, самы трывалы падмурак нашых братэрскіх адносін”, — дадаў ён.

Лаўроў адзначыў, што гаварыў з Лукашэнкам пра міжнародныя справы.

“Безумоўна, сітуацыя вакол украінскага крызісу была ў цэнтры ўвагі, як гэта бывае рэгулярна падчас сустрэч нашых лідараў”, — сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.