Беларускі конкурс-фестываль сучаснай драматургіі «Dramatyzacyja» пачынае прыём заявак ад рэжысёраў і рэжысёрак з Беларусі і Польшчы. Адбор праводзіцца для падрыхтоўкі перфарматыўных чытак пяці п’ес, якія ўвайшлі ў шорт-ліст фестывалю.
«Dramatyzacyja» — гэта конкурс, створаны незалежным Беларускім інстытутам тэатра для прасоўвання сучаснай беларускай драматургіі. Мэта ініцыятывы — каб сучасныя тэксты былі прачытаны і дасягнулі шырокай аўдыторыі, а голас драматургаў і драматургінь з Беларусі быў пачуты.
Паказ перфарматыўных чытак мусіць пазнаёміць гледачоў з тэкстамі, якія рэфлексуюць над сучаснымі выклікамі, што стаяць перад беларускім грамадствам і мастацтвам.
Што прапануецца канкурсантам?
-
Фестываль забяспечвае пляцоўку ў Варшаве ў дзень правядзення чыткі або напярэдадні для генеральных рэпетыцый.
- Для кожнай каманды, якая будзе адабраная для рэалізацыі чыткі, прадугледжаны ганарар у памеры 1000 €.
- рэпетыцыйную пляцоўку на перыяд падрыхтоўкі чыткі;
- аплату праезду да Варшавы;
- акцёрскі склад для правядзення чытак (рэжысёр/ка фармуе каманду самастойна).
Тэрміны і падача заявак
- Заяўкі прымаюцца да 22 лютага на электронную пошту: [email protected].
-
Адабраныя ўдзельнікі атрымаюць п’есы 1 сакавіка.
-
Дата фэсту: мерапрыемства адбудзецца ў канцы сакавіка ці пачатку красавіка. Дакладны час і месца арганізатары абвесцяць пазней.
Падрабязней дазнацца пра конкурс і фестываль можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
