Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска выявіла, што на адным з сайтаў прадавалася кніга Алега Усачова «Хто, як і навошта забіў Вільгельма Кубэ». Гэта выданне ўключана ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Па патрабаванні пракурора кнігу канфіскавалі з продажу, паведамляе пракуратура Мінска.
Кніга Усачова пра падрыхтоўку і забойства гаўляйтэра Мінска Вільгельма Кубэ была выдадзена ў 2013 годзе выдавецтвам «Харвест». У ёй прыводзяцца факты з гісторыі партызанскага руху, дзейнасці нямецкай акупацыйнай адміністрацыі і спецслужбаў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
