«Клон» малдоўскага журналіста з фэйкавымі дакументамі ўціраўся ў давер да беларусаў у Польшчы

Галоўнае
Скриншот видео

Невядомыя прадстаўляліся малдоўскім журналістам Уладзімірам Тхорыкам і праз офіс Святланы Ціханоўскай спрабавалі ўцерціся ў давер да беларусаў у Польшчы. Пра гэта журналіст і рэдактар рускамоўнага аддзела выдання RISE Moldova расказаў у Facebook.

Паводле слоў Тхорыка, невядомыя падрабілі прэс-карту на яго імя.

«Мяне кланавалі. Невядомыя падрабілі маю ідэнтычнасць журналіста. Маё фота і прозвішча выкарысталі для фэйкавай прэс-карты. Правакатары прадстаўляліся мной. І праз офіс беларускай апазіцыянеркі Святланы Ціханоўскай уціраліся ў давер да беларускіх эмігрантаў у Польшчы. Пад выглядам журналіста хацелі разгаварыць апанентаў рэжыму Лукашэнкі», — напісаў журналіст.

Падрабязнасці Тхорык паабяцаў паведаміць заўтра.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.