Кіроўная партыя перамагла на выбарах у Даніі, але застацца пры ўладзе будзе няпроста

Навіны
Фото: Markus Winkler / Unsplash.com

У Даніі ў аўторак прайшлі парламенцкія выбары. Фармальна перамогу на іх атрымала левацэнтрысцкая Сацыял-дэмакратычная партыя прэм’ер-міністра Метэ Фрэдэрыксен. Яна набрала 21,9% галасоў. Другой стала Сацыялістычная народная партыя з 11,6% галасоў.

Разам з тым вынік партыі Фрэдэрыксен аказаўся прыкметна горшым, чым на выбарах 2022 года. Яе партыя страціла 12 мандатаў.

У цэлым ні левы, ні правы палітычныя блокі не атрымалі большасці. У левых 84 месцы ў парламенце, у правых — 77.

У гэтай сітуацыі шмат што залежыць ад міністра замежных спраў і былога прэм’ера Ларса Лёкке Расмуссена. Яго Умераная партыя мае 14 мандатаў у 179-месным новым парламенце. Альянс з ёй забяспечыць большасць як аднаму блоку, так і другому.

Як піша AP, Расмуссен ужо заклікаў палітыкаў адмовіцца ад некаторых пазіцый і прыйсці паразмаўляць з яго партыяй.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.