Кіраўніцу раённай грамадскай арганізацыі ў Гродзенскай вобласці падазраюць у незаконным атрыманні камандзіровачных выплат. Парушэнні былі выяўленыя падчас сумеснай праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю і сілавых структур рэгіёна.
Паводле звестак КДК, чыноўніца рэгулярна падавала ў бухгалтэрыю дакументы на кампенсацыю камандзіровачных выдаткаў, аднак службовыя паездкі мелі фіктыўны характар. Акрамя таго, следствам былі ўстаноўленыя выпадкі налічэння і выплаты ёй заработнай платы звыш сум, прадугледжаных штатным раскладам.
Агульны памер незаконна атрыманых сродкаў за кошт камандзіровачных выплат склаў каля 18 тысяч рублёў.
У дачыненні да кіраўніцы арганізацыі ўзбуджаная крымінальная справа.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
