Кіраўніцтва мінскай турфірмы абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў праз схему з замежнымі пасярэднікамі

Навіны
Фото: СК

Кіраўніцтва мінскай турыстычнай фірмы абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў праз замежных пасярэднікаў. Службовыя асобы кампаніі пакрылі шкоду і выехалі з Беларусі да ўзбуджэння крымінальнай справы.

Пракуратура Мінска ўзбудзіла крымінальную справу па матэрыялах праверкі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК.

Згодна з матэрыяламі справы, уласнікі і службовыя асобы турфірмы ўключылі ў ланцужок “турагент – тураператар» неабгрунтаваных пасярэднікаў у выглядзе падкантрольных замежных кампаній, якія знаходзяцца на Кіпры і ў ААЭ, і з 2013 па 2023 год уносілі недакладныя звесткі пра фінансава-гаспадарчыя ўзаемаадносіны з кампаніямі. Такім чынам яны наўмысна занізілі падатковую базу арганізацыі і недаплацілі падатак на прыбытак і ПДВ на суму больш за 700 тысяч рублёў, паведамляе пракуратура.

Службовыя асобы турфірмы пагасілі шкоду амаль у поўным аб’ёме на этапе дасудовай праверкі і выехалі з Беларусі да ўзбуджэння крымінальнай справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК).

Крымінальная справа накіравана ў Следчы камітэт для папярэдняга расследавання.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.