КДБ дадаў у спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», яшчэ 9 чалавек.
Сярод іх — грамадзянін Літвы Вячаслаў Папшо. Ён вёў канал «Жыве» на YouTube. Папшо затрымалі ў 2024 годзе. Яму інкрымінавалі пяць крымінальных артыкулаў (абраза Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, распальванне варожасці, знявага дзяржаўных сімвалаў, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, паклёп на Лукашэнку). Суд пачаўся ў лістападзе 2025 года.
13 снежня 2025 года Папшо быў вызвалены да вынясення прысуду па выніках перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Джона Коўла і вывезены ў Літву. У спісе КДБ указана, што Папшо абвінавачваецца паводле артыкула 130 КК (распальванне варожасці).
У «спіс тэрарыстаў» таксама ўключаныя Аляксандр Хазееў, Таццяна Шчатко, Дзмітрый Данільчык, Уладзіслаў Сінкевіч, Канстанцін Бойка, Яўген Дорахаў, Сяргей Пахомаў, Аляксандр Войтка.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме і тэрарызме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
